У знак салідарнасьці з лідэрамі Маладога Фронта, што зараз знаходзяцца за кратамі, і з тымі прыхільнікамі пераменаў, якія перасьледуюцца ўладамі за ўдзел у палітычным жыцьці, 29 травеня актывісты салігорскага Маладога Фронта запалілі дзясяткі сьвечак на цэнтральнай плошчы горада.
Тут жа былі разьмешчаны партрэты вядомых палітвязьняў і пацярпелых ад рэжыму. На агонь сьвечаў пачало зьбірацца вельмі шмат зацікаўленых людзей. Усе пыталіся пра людзей на партрэтах, што зь імі зараз. На агонь падыйшлі і супрацоўнікі міліцыі. Спачатку пешы патруль, потым пад’ехалі супрацоўнікі на веласіпедах, а пазьней і на машыне. Каля дзясятка міліцыянтаў, гледзячы на сьвечы, ня ведалі што рабіць.
Парадзіўшыся па тэлефоне з начальствам супрацоўнікі пачалі таптаць сьвечкі і раскідваць іх нагамі, што вельмі абурала мінакоў. Нехта нават патэлефанаваў у дзяжурную частку і паскардзіўся, што ля дзясятка міліцыянэраў сьмецьцяць па сярод горада.
Пресс служба МФ