День солидарности в городах Беларуси: обзор

18/06/2006

Менск

Разгон апазыцыйнай акцыі адбыўся ў Менску. Некалькі дзясяткаў чалавек пайшлі са сьвечкамі да расейскай амбасады, іх спынілі на рагу Багдановіча і Камуністычнай міліцыянты ў цывільным. Яны загадалі падвезьці аўтобус спэцназу і пачалі затрымліваць удзельнікаў акцыі. Затрымана каля чатырох дзясяткаў чалавек. Празь некалькі гадзінаў прэвэнтыўна затрыманых удзельнікаў акцыі каля расейскай амбасады, перапісаўшы пашпартныя зьвесткі, адпусьцілі на волю.

 

Жодзіна

У Жодзіне былі затрыманыя трое актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху — Сяржук Гудзілін, Павал Каранюхін і Дзяніс Чэркас.

Як паведаміў Радыё Свабода мясцовы актывіст гэтага руху Павал Красоўскі, яны бралі ўдзел у флэш-мобе «Прамень Свабоды» ля будынку Жодзінскага гарвыканкаму. Моладзь пускала ў вокны мясцовых чыноўнікаў сонечныя «зайчыкі».

 

Берасце

А 16 гадзіне ў Берасці прайшла акцыя, прымеркаваная да Дня салідарнасці, які адзначаецца 16-га чысла кожнага месяца. Цягам 30 хвiлiнаў каля 20 берасцейскiхя актывiсты апазыцыі, стоячы ўздоўж вул. Пушкiнскай, адной з самых шматлюдных вулiц горада, трымалi партрэты людзей, знiклых або памерлых пры нявысветленых абставiнах падчас панавання рэжыму Лукашэнкi.

Акцыя выклiкала надзвычайную цiкавасць з боку мiнакоў: людзi бесперапынна падыходзiлi да ўдзельнiкаў i цiкавiлiся мэтаю мерапрыемства. Варта адзначыць, што пераважная большасць мiнакоў ужо ведала iмёны людзей на партрэтах, а таксама сэнс лiчбы «16», размешчанай на кожным партрэце. Некаторыя людзi падыходзiлi да ўдзельнiкаў ланцуга i кожнаму з iх пацiскалi руку, выказвалi падтрымку, горача дзякавалi.

Акцыя прайшла без затрыманняў, мiлiцыi падчас яе заўважна не было.

 

Молодечно

В Молодечно более 30 человек приняли участие в акции, приуроченной к Дню солидарности. Молодежные активисты, а также простые горожане вышли на Центральную площадь города и прошли с зажженными свечами к камню-памятнику, установленному в городе «Мученикам за Свободу и Независимость Беларуси». У камня они возложили белые и красные цветы.

 

Барановичи

В День солидарности в Барановичах (Брестская область) на центральную площадь Ленина к зданию городского исполкома вышли 15 молодежных активистов. Молодые люди были одеты в джинсы и держали в руках свечи солидарности с политическими заключенными, семьями пропавших лидеров оппозиции, всеми теми, кто борется за свободу и демократию в Беларуси. Таким образом молодежные активисты стояли на площади 20 минут. Милиция наблюдала за участниками акции, однако никто не был задержан.

 

Магілёў

У Магілёве ў часе правядзеньня флэш-мобу, прысьвечанага чарговаму Дню салідарнасьці, затрыманы: лідэр рэгіянальнай арганізацыі партыі БНФ Рыгор Кастусёў, актывісты АГП Сяргей Стральцоў, Ірына Качарова, а таксама моладзевыя актывісты Кацярына Ільіна, Натальля Падольская. Іхнае месца знаходжаньня невядомае.

На месца правядзеньня акцыі было сьцягнута пяць нарадаў міліцыі — прынамсі, такое распараджэньне па рацыі перадаў намесьнік начальніка абласнога ўпраўленьня ўнутраных спраў палкоўнік Алёнашкін, які кіраваў затрыманьнем. Ён жа загадаў сваім падначаленым згасіць усе запаленыя сьвечкі. Таго ж ён намагаўся запатрабаваць і ад удзельнікаў акцыі, пры адмове іх тут жа затрымлівалі.