Менск
Разгон апазыцыйнай акцыі адбыўся ў Менску. Некалькі дзясяткаў чалавек пайшлі са сьвечкамі да расейскай амбасады, іх спынілі на рагу Багдановіча і Камуністычнай міліцыянты ў цывільным. Яны загадалі падвезьці аўтобус спэцназу і пачалі затрымліваць удзельнікаў акцыі. Затрымана каля чатырох дзясяткаў чалавек. Празь некалькі гадзінаў прэвэнтыўна затрыманых удзельнікаў акцыі каля расейскай амбасады, перапісаўшы пашпартныя зьвесткі, адпусьцілі на волю.
Жодзіна
У Жодзіне былі затрыманыя трое актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху — Сяржук Гудзілін, Павал Каранюхін і Дзяніс Чэркас.
Як паведаміў Радыё Свабода мясцовы актывіст гэтага руху Павал Красоўскі, яны бралі ўдзел у флэш-мобе «Прамень Свабоды» ля будынку Жодзінскага гарвыканкаму. Моладзь пускала ў вокны мясцовых чыноўнікаў сонечныя «зайчыкі».
Берасце
А 16 гадзіне ў Берасці прайшла акцыя, прымеркаваная да Дня салідарнасці, які адзначаецца 16-га чысла кожнага месяца. Цягам 30 хвiлiнаў каля 20 берасцейскiхя актывiсты апазыцыі, стоячы ўздоўж вул. Пушкiнскай, адной з самых шматлюдных вулiц горада, трымалi партрэты людзей, знiклых або памерлых пры нявысветленых абставiнах падчас панавання рэжыму Лукашэнкi.
Акцыя выклiкала надзвычайную цiкавасць з боку мiнакоў: людзi бесперапынна падыходзiлi да ўдзельнiкаў i цiкавiлiся мэтаю мерапрыемства. Варта адзначыць, што пераважная большасць мiнакоў ужо ведала iмёны людзей на партрэтах, а таксама сэнс лiчбы «16», размешчанай на кожным партрэце. Некаторыя людзi падыходзiлi да ўдзельнiкаў ланцуга i кожнаму з iх пацiскалi руку, выказвалi падтрымку, горача дзякавалi.
Акцыя прайшла без затрыманняў, мiлiцыi падчас яе заўважна не было.
Молодечно
В Молодечно более 30 человек приняли участие в акции, приуроченной к Дню солидарности. Молодежные активисты, а также простые горожане вышли на Центральную площадь города и прошли с зажженными свечами к камню-памятнику, установленному в городе «Мученикам за Свободу и Независимость Беларуси». У камня они возложили белые и красные цветы.
Барановичи
В День солидарности в Барановичах (Брестская область) на центральную площадь Ленина к зданию городского исполкома вышли 15 молодежных активистов. Молодые люди были одеты в джинсы и держали в руках свечи солидарности с политическими заключенными, семьями пропавших лидеров оппозиции, всеми теми, кто борется за свободу и демократию в Беларуси. Таким образом молодежные активисты стояли на площади 20 минут. Милиция наблюдала за участниками акции, однако никто не был задержан.
Магілёў
У Магілёве ў часе правядзеньня флэш-мобу, прысьвечанага чарговаму Дню салідарнасьці, затрыманы: лідэр рэгіянальнай арганізацыі партыі БНФ Рыгор Кастусёў, актывісты АГП Сяргей Стральцоў, Ірына Качарова, а таксама моладзевыя актывісты Кацярына Ільіна, Натальля Падольская. Іхнае месца знаходжаньня невядомае.
На месца правядзеньня акцыі было сьцягнута пяць нарадаў міліцыі — прынамсі, такое распараджэньне па рацыі перадаў намесьнік начальніка абласнога ўпраўленьня ўнутраных спраў палкоўнік Алёнашкін, які кіраваў затрыманьнем. Ён жа загадаў сваім падначаленым згасіць усе запаленыя сьвечкі. Таго ж ён намагаўся запатрабаваць і ад удзельнікаў акцыі, пры адмове іх тут жа затрымлівалі.
Сьветлагорск
У Сьветлагорску (Гомельская вобласьць) 16 чэрвеня адбылася акцыя са сьвечкамі на вуліцы. Група моладзі з бел-чырвона-белымі стужкамі і значкамі «За свабоду» сабралася ля перакрыжаваньня трох вуліц побач з гарадзкой набярэжнай. У 20 гадзінаў маладыя людзі запалілі сьвечкі і стаялі зь імі 15 хвілінаў.
Напярэдадні ў горадзе былі разьвешаныя налепкі «16» і плякаты «Сьветлагорск — за свабоду!», а таксама распаўсюджаны чарговы выпуск мясцовага незалежнага выданьня «Рэгіянальныя навіны» з інфармацыяй пра Дзень салідарнасьці. У многіх кватэрах у Сьветлагорску ў гэты дзень сьвечкі былі запаленыя ўвечары ў вокнах.
Салігорск
Кожны месяц 16-га а 20 гадзіне вечара на цэнтральную плошчу Салігорска выходзяць людзі, трымаючы сьвечы і партрэты зьніклых палітыкаў і палітвязьняў. У гэтым месяцы на плошчы ізноў гарэлі сьвечы. Каля 50 чалавек выйшлі на плошчу, каб выказаць сваю салідарнасьць з семьямі зніклых грамацкіх дзеячаў, з палітзьняволеннымі, з тымі хто трымае галадоўку з гэтае прычыны.
Па ўсім перыметры плошчы знаходзіліся супрацоўнікі міліцыі, за Домам культуры знаходзілася два аўтазакі. Міліцыянты зрабілі відэаздымку акцыі.
Нягледзячы на пільную ўвагу, пад якой знаходзіліся ўдзельнікі Дня Салідарнасьці, затрыманьняў не было.
Гродна
Дзень Салідарнасці ў Гродне прамінуў без эксцэсаў, як зрэшты праходзіць ён тут 16-га кожнага месяца. Мясцовыя лідары апазіцыі і грамадскія актывісты адзначаюць Дзень Салідарнасці як нешта глыбока асабістае.
Як паведаміў «Радыё Рацыя» прафсаюзны актывіст Ян Роман, адпачатку ў апазіцыйных колах Гарадзеншчны не было адзінадумства як адзначаць Дзень Салідарнасьці: ці праводзіць нейкія публічныя акцыі ці проста запальваць свечкі ў вокнах кватэраў. Апошняя тэндэнцыя, па словах лідара гарадзенскага БНФ Сяргея Мальчыка, перамагла. Асабіста ён у Дзень Салідарнасці запальвае свечку на 15 хвілін. Гэтаксама свечкі запальваюцца ў вокнах іншых грамадскіх актывістаў, адраджэнцкае моладзі, а таксама ў офісах многіх грамадскіх арганізацый. Адзначым, што Дзень Салідарнасці стаў абавязковым рытуалам для гарадзенскай інтэрнэт-газэты «Пагоня».
Віцебск
Падобна ў Віцебску робіцца традыцыяй збірацца ў Дзень Салідарнасці ля крыжа Язафата Кунцэвіча. 16 чэрвеня два дзесяткі маладых людзей сабраліся на высокім беразе Дзвіны і запалілі свечкі.
Хартия-97
Радыё Свабода
На фото: 16 июня 2006, Минск