На Дзень салідарнасьці маскоўскія беларусы усклалі кветкі да помніку Янку Купалу, беларускаму паэту і змагару за свабоду. Ля ног славутага літаратара запаліліся сьвечкі салідарнасьці з палітычнымі зьняволенымі і ахвярамі палітычных рэпрэсій у Беларусі.
Янка Купала пагінуў у 1942 годзе ў Маскве пры загадкавых абставінах. Дагэтуль не абвержаная вэрсія пра гвалтоўную сьмерць паэта ад рук камуністычных спэцслужбаў за яго актыўную патрыятычную пазыцыю. Гэтаксама ў яго роднай Беларусі праз палову стагодзьдзя некалькі вядомых палітыкаў, якія супрацьстаялі дыктатарскаму рэжыму А. Лукашэнкі, альбо загінулі пры загадкавых абставінах, альбо былі скрадзеныя і, хутчэй за ўсё, спаткалі трагічны лёс.
«Помнік на Кутузаўскім праспэкце няхай будзе злодзеям усіх часоў і масьцей жывым нагадваньнем пра няўхільнасьць адплаты. Мы памятаем пра злачынствы таталітарных рэжымаў, не зважаючы на іх даўнасьць. І час, калі справядлівасьць запануе ў Беларусі, ужо блізкі», — заявілі ўдзельнікі акцыі.
Пресс-служба МФ