Да выканання сваіх абавязкаў прыступіў прадстаўнік Еўракамісіі па сувязях з Беларуссю

05/07/2006

4 ліпеня да выканання сваіх абавязкаў прыступіў прадстаўнік Еўракамісіі па сувязях з Беларуссю Жан-Эрык Хольцапфель. Аб гэтым у інтэрв’ю БелаПАН паведаміў галава прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Беларусі і Украіне, амбасадар Ен Боўг.

Ён адзначыў, што асноўным месцазнаходжаннем Хольцапфеля стане Кіеў, дзе размешчаная рэзідэнцыя прадстаўніцтва Еўракамісіі ва Ўкраіне і Беларусі. Часовы павераны, падсправаздачны кіраўніку прадстаўніцтва, будзе выступаць ад яго імя, а таксама здзяйсняць кантроль над мінскім офісам праграмы Еўрасаюза падтрымкі краінаў СНД.

Прызначэнне прадстаўніка Еўракамісіі па сувязях з Беларуссю дазволіць пашырыць прысутнасць саюза ў рэспубліцы, а таксама актывізаваць супрацоўніцтва з беларускім грамадствам, мясцовымі ўладамі, прадстаўнікамі бізнесу і СМІ.

 

Еўрапейскае радыё для Беларусi