Флэш-моб у падтрымку свабоды слова ў Бабруйску

11/07/2006

У Бабруйску 7 ліпеня прайшоў флэш-моб у падтрымку свабоды слова ў Беларусі. Каля 20 маладых людзей сабраліся ў цэнтры гораду на плошчы Перамогі і чыталі кнігу «Рэаліі беларускай журналістыкі». Мінакі цікавіліся акцыяй, падыходзілі і пыталі, што гэта значыць. Удзельнікі флэш-мобу тлумачылі, што сваімі дзеяньнямі яны хочуць прыцягнуць увагу грамадзтва да праблемаў, зь якімі сутыкаюцца беларускія журналісты, а таксама дарылі гэтую кнігу мінакам. Адзін з удзельнікаў акцыі — намесьнік старшыні арганізацыі «Малады Фронт» Валер Мацкевіч у размове з нашым карэспандэнтам адзначыў: «Вельмі добра, што акцыі памяці Юрыя Завадзкага прайшлі па ўсёй Беларусі. Гэта сьведчыць аб тым, што людзі неабыякавыя да праблемаў беларускай журналістыкі. Яны разумеюць, што праблема свабоды слова ўплывае і на іх уласную свабоду. Журналісты — гэта не палітыкі. Яны не заклікаюць і не ангажуюць, а толькі канстатуюць факты. Тым больш дзіка гучаць заявы кшталту «аказаўся не ў той час і не ў тым месцы», таму і пацярпеў… Людзі з дэмакратычнай плыні памятаюць і паважаюць Дзьмітрыя Завадзкага. Ён заўсёды працаваў у гушчы падзей, што стрымлівала прадстаўнікоў сілавых ведамстваў ад прымяненьня грубай сілы, бо трапіць у аб’ектыў Завадзкага нікому зь іх не хацелася.»

Акцыя доўжылася каля 15–20 хвілінаў. За гэты час побач ні было ні аднаго супрацоўніка міліцыі.

 

Марыя Кароль
belngo.info