Прэс-канфэрэнцыя з удзелам актывістаў грамадзянскай ініцыятывы па назіраньню выбарамі «Партнэрства» Аляксандрам Шалайка і Энірай Браніцкай пройдзе 5 верасня ў 11.00 ў сядзібе партыі БНФ «Адраджэнне». На сустрэчу прыйдуць родныя і блізкія палітвязняў — маці зняволенага актывіста «Партнэрства» Мікалая Астрэйкі і жонка Цімафея Дранчука Вольга Анцыповіч, а таксама праваабаронцы Валянцін Стэфановіч, Алег Волчак, Людміла Гразнова, Валеры Шчукін, грамадскія дзеячы Анатоль Вярцінскі і Лявон Баршчэўскі.
Справа «Партнэрства» доўжыцца з 21 лютага 2006 года. Двое актывістаў выйшлі на волю. Двое застаюцца за кратамі. Прысуд Ц.Дранчуку і М.Астрэйку яшчэ не ўступіў у сілу. Разгляд касацыйнай скаргі плануецца на 15 верасня ў гарадскім судзе Мінска.
Хартия-97