Салідарнасць у Беларусі перастае быць проста словам

07/09/2006

65 актывістаў беларускай апазіцыі, якія ў выніку рэпрэсій улады, засталіся без працы і знаходзяцца ў цяжкім матэрыяльным стане, атрымалі магчымасць часовай працы ў Польшчы. Дазвол на працу атрыманы ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны гэтай краіны грамадскім камітэтам абароны рэпрэсаваных «Салідарнасць», які дзейнічае пры падтрымцы лідэра аб’яднаных дэмсілаў Аляксандра Мілінкевіча.

Працаваць беларусы будуць у адной з будаўнічых кампаній у Варшаве і Мазавецкім ваяводстве.

Камітэт абароны «Салідарнасць» вядзе таксама перамовы аб часовым працаўладкаванні палітрэпрэсаваных у Літве.

 

Пресс-служба Александра Милинкевича