Госьця наступнай онлайн-канфэрэнцыі на Радыё Свабода – Сьвятлана Завадзкая

12/09/2006

У сераду, 13 верасьня, а 13-й гадзіне паводле менскага часу на вэб-сайце Радыё Свабода адбудзецца онлайн-канфэрэнцыя са Сьвятланай Завадзкай. Свае пытаньні Сьвятлане вы можаце задаць ужо цяпер на старонцы нашага форуму svaboda.org/forum

Былы муж Сьвятланы Завадзкай, журналіст Зьміцер Завадзкі, зьнік 7 ліпеня 2000 году. Паводле беларускай апазыцыі і міжнародных праваабарончых арганізацыяў, да гэтага маюць дачыненьне высокія беларускія службоўцы.

Сьвятлана Завадзкая – адна зь лідэраў арганізацыі «Мы памятаем», у лютым 2006 году разам з Ірынай Красоўскай яна была прынятая ў Белым доме прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам.