У Барысаве адбылася акцыя памяці

21/11/2006

16 лістапада ў Барысаве прайшла акцыя, аднесеная да Дня беларускай салідарнасці. 50 моладзевых актывістаў сабраліся ў цэнтры горада, а пасля гэтага прайшлі калонай да Вечнага агню, дзе запалілі свечкі ў памяць аб выкрадзеных і забітых у Беларусі палітыках і журналістах. За ўдзельнікамі акцыі назіралі супрацоўнікі міліцыі, аднак ніхто затрыманы не быў.