Моладзь адзначыла Дзень салідарнасьці

16/12/2006

Сёньня ў Дзень салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых і палітвязьнямі актывісты моладзевага дэмакратычнага руху ладзілі акцыі ў Менску і рэгіёнах. На вуліцах зьявіліся партрэты апазыцыянэраў, якія адбываюць пакараньні ў турме і на «хіміі» за сваю палітычную дзейнасьць, а таксама расьцяжкі: «Свабоду палітвязьням!»

Арганізатары акцыі заклікаюць грамадзянаў Беларусі 16 чысла кожнага месяцу а 8 вечара на 15 хвілінаў выключыць у доме сьвятло і запаліць на вокнах сьвечкі.

Акцыі салідарнасьці прайшлі ў Літве, Латвіі, Украіне, Бэльгіі і Эстоніі. Насупраць беларускіх амбасадаў людзі запальвалі сьвечкі і ставілі партрэты палітвязьняў і зьніклых апазыцыйных палітыкаў.

Студэнты Тартускага ўнівэрсытэту правялі акцыю салідарнасьці са Зьмітром Дашкевічам. Яны раздалі на вуліцах сотні буклетаў з заклікам далучыцца да электроннай пэтыцыі «Міжнароднай Амністыі», якая патрабуе вызваленьня ўсіх беларускіх палітвязьняў. Мінакам раздалі значкі, на якіх па-эстонску было напісана «Рух за незалежнасьць Беларусі».