Салідарнасьць Сьветлагорску

17/12/2006

У ноч на 16-е сьнежня актывісты сьветлагорскае суполкі Маладога Фронту супольна з Натальляй Бордак правялі акцыю салідарнасьці са зьніклымі й палітзьняволенымі. У шматлікіх шматлюдных месцах горада зьявіліся плякаты рэпрэсаваных з надпісамі «Дзе Захаранка?», «Дзе Завадзкі?», «Дзе Ганчар?» і, адпаведна, «Свабоду Дашкевічу!», «Свабоду Казуліну!», «Свабоду Фінькевічу!» i г.д.

З раніцы сьветагорцы убачылі на аўтобусных прыпынках, дошках аб’яваў партрэты зьняволеных і тых, хто зараз адбывае пакараньне па палітычных матывах.

Распавядае старшыня сьветлагорскага МФ: У асноўным улёткі налеплівалі на слупы аб’яваў, такім чынам, сёньня, калі людзі будуць чакаць аўтобусу, убачаць тых, каго ўжо зьнішчыла ўлада і тых, хто у гэты час пакутвае за нашую свабоду. Малады Фронт штораз падтрымлівае Дзень салідарнасьці. Сьветлагорская суполка ня стала выключэньнем. Мы й далей будзем праводзіць акцыі падтрымкі рэпрэсаваных.

Прэс-служба МФ