Асуджаныя Зьмiцер Банько i Ўладзімер Шыла

04/03/2008

3 і 15 сутак арышту адпаведна незаконна прысуджаны салігорскаму маладафронтаўцу 18-гадоваму Зьмітру Банько і прадпрымальніку Ўладзімеру Шылу, бацьку лідэраў салігорскай філіі Маладога Фронту Івана і Ільлі Шылаў, за арганізацыю Сацыяльнага мітынгу ў Салігорску.

Нагадаем, 2 сакавіка салігорскі Малады Фронт арганізаваў Сацыяльна мітынг у абарону сацыяльных правоў гараджан. Больш за 300 чалавек, у асноўным моладзь да пэнсіянеры, далучыліся да акцыі пратэсту. На мітынгу актыўна выступаў Уладзімер Шыла, за што, відавочна, і быў пакараны вялікім тэрмінам арышту. Літаральна праз 10 хвілін пасьля пачатку выступу спадара Шылы, салігорская міліцыя і менскі спэцназ жорстка разагналі акцыю. Усяго было затрымана дзевяць чалавек, Іван Шыла і Андрусь Тычына былі моцна зьбітыя. Пэнсіянер Генадзь Кудзелька, які спецыяльна прыехаў на мітынг з Клёцку і таксама быў гвалтоўна затрыманы, знаходзіцца ў шпіталі. Малады Фронт выказвае абурэньне жорсткім зьбіцьцём удзельнікаў акцыі і супрацьзаконнымі арыштамі актывістаў і заяўляе, што будзе працягваць кампаніі па абароне людскіх правоў.

.