Андрей Жерносек: «Исчезновение известных людей Беларуси — это история крови и предательства...»

25.10.2002

Андрей Жерносек позвонил в редакцию «Народнай волi» из Норвегии и раздраженным, на первый взгляд, голосом сказал: «Наверно, у вас ко мне есть вопросы, потому что не так давно «Народная воля» упрекала нас с Угляницей, что мы уехали за границу по паспортам, которые будто бы делали нам с разрешения властей. Чтобы больше не оставалось ничего неясного, я готов ответить на все вопросы «Народнай волi»...».

Досье «Народнай волi»
Накануне прошлогодних президентских выборов бывший сотрудник КГБ Геннадий Угляница и активист незарегистрированной организации «Край» Андрей Жерносек заявили, что параллельно с официальными органами проводили собственное расследование исчезновения Юрия Захаренко, Виктора Гончара, Анатолия Красовского и Дмитрия Завадского. Они утверждали, что им известны подробности убийств этих людей и что, например, трупы Гончара и Красовского нужно искать в яме на полосе препятствий на территории военной части под Бегомлем. Осенью прошлого года Угляница и Жерносек получили политическое убежище в Норвегии.
— Адразу хачу сказаць, што нiхто нiякiя пашпарты нам з Углянiцам не рабiў, — гаворыць Андрэй. — Беларускiя ўлады да нашага ад`езду не маюць нiякага дачынення. Лукашэнка i iншыя казалi, быццам бы аднаму з нас пашпарт зрабiлi за суткi, але гэта хлусня.
— Тады патлумачце, калi ласка, як з`ехаў у Нарвегiю капiтан КДБ Углянiца, у якога не было замежнага пашпарта. Вядома, што супрацоўнiкам КДБ для выезду за мяжу патрабуецца спецыяльны дазвол...
— Не ведаю, патэлефануйце Углянiцу i спытайце яго самога. Скажу толькi, што мы з`ехалi ў адпаведнасцi з усiмi мiжнароднымi нормамi. Я маю на ўвазе Канвенцыю аб абароне ўцекачоў ад 1949 года i дапаўненнi да яе ад 1951 года.
— Гэта значыць, што вы з`язджалi з Масквы без усялякiх пашпартоў i дакументаў?
— Адказ на пытанне шукайце ў Мiжнароднай канвенцыi аб абароне правоў уцекачоў.
— А самi Вы не можаце адказаць? Няўжо такая вялiкая тайна?
— Гэта вельмi слiзкае пытанне... Мы з`язджалi па мiжнародных законах.
— Не разумею, чаму Вы не можаце сказаць, быў у Вас i Вашага сябра — кадэбэшнiка Углянiцы — пашпарт цi не?
— У нас былi паперы, згодна з якiмi мы змаглi выехаць за мяжу. Калi людзi тэрмiнова з`язджаюць з краiны, у якой iм пагражае небяспека цi смерць, яны звяртаюцца ў адпаведныя мiжнародныя iнстытуты. Адным з такiх iнстытутаў з`яўляецца Упраўленне Вярхоўнага камiсара ААН па справах уцекачоў. Мы распавялi сваю гiсторыю людзям, якiя там працуюць, а яны ўжо вырашалi: пагражае нам небяспека цi не пагражае, хлусiм мы цi кажам праўду.
— А калi Вы вырашылi з`ехаць?
— У самы апошнi момант. Высветлiлася, што абсталяванне, з якiм мы працавалi на паласе перашкод пад Бягомлем, калi шукалi месца захавання Гончара i Красоўскага, трапiла ў Партызанскi РУУС. Гэта здарылася выпадкова... Туды трапiлi прыборы начнога бачання, металадэтэктар, вопратка. Зразумела, што на ўсiм гэтым былi адбiткi пальцаў, улiкi, па якiх можна дакладна сказаць, хто працаваў з гэтым абсталяваннем. Я спрабаваў забраць тэхнiку, але мяне ў РУУСе дапытвалi прыкладна з дзесяцi часоў ранку да шасцi вечара. Высвятлялi, што гэта за дзiўныя прылады. Потым, супаставiўшы пэўныя факты, мы вырашылi тэрмiнова з`язджаць...
— Вы з`язджалi так тэрмiнова, што нават не падумалi пра тое, якi лёс чакае вашы сем`i?
— Нiхто нi аб чым не думаў. Нават калi праводзiлi гэтыя раскопкi. Ведаеце, я да апошняй хвiлiны не верыў, што мы там знойдзем гэты джып...
— А чаму тады яго не знайшоў Навумаў?
— Гэта як у той прымаўцы: «Справа не ў тым, хто як галасуе, справа ў тым, хто лiчыць галасы». Справа не ў тым, хто ўказвае месца. Справа ў тым, хто капае. Уладзiмiр Навумаў нiколi б не дастаў той джып, бо ён — чалавек прэзiдэнта i выканае любы ягоны загад. Навумаў з кампанiяй ехалi туды не шукаць джып, а каб адвесцi пагрозу.
— Але ж яны капалi ў тым месцы?
— Так, але каб яны ведалi дакладна, што ў яме нiчога няма, то проста падагналi б туды экскаватар i прынародна прадэманстравалi б, што там на самай справе нiчога няма.
— Хочаце сказаць, што джып i трупы Ганчара з Красоўскiм дагэтуль знаходзяцца ў той яме?
— Я перакананы ў гэтым. Даставаць джып адтуль — вельмi шмат праблем...
БТР можа сплюснуць машыну да трыццацi-сарака сантыметраў. Мы знайшлi гэтае месца не самi па сабе. Грунтавалiся на тых фактах, пра якiя напярэдаднi выбараў — распавёў сведка — баец САХРа. Я, напрыклад, нават не ведаў, што пад Бягомлем iснуе гэтая часць. I потым, мы ж назвалi прозвiшчы людзей, якiя былi ў складзе групы па знiшчэннi Ганчара i Красоўскага...
— Але потым той жа сведка ў адным з iнтэрв`ю катэгарычна абверг усю iнфармацыю.
— Калi будзе суд, то ён раскажа шмат чаго цiкавага iншага. Проста дайце дайсцi справе да нармальнага суда.
Навумаў i кампанiя выкапалi яму, але нiчога там не знайшлi. Я працаваў амерыканскiм прыборам фiрмы «Фiшэр», спецыяльным металадэтэктарам для пошуку на глыбiнi да чатырох—пяцi метраў. Па паказаннях сведкi, салдаты выкапалi яму вельмi глыбокую. Яны дакапалiся да супесi. Я — геолаг па адукацыi, ведаю, што супесь — гэта глiнiсты пясок разам з каменямi, так званая падсцiлаючая парода. Значыць, яны капалi вельмi глыбока...
Адкуль у яме ўзялася труба, якую знайшлi пры раскопках? Я лiчу, што гэта адна з тых труб, якiмi спачатку спрабавалi разбiць джып. Проста адна выпадкова засталася ў яме...
Да таго ж пясок у тым месцы капаецца падазрона лёгка. А вы паспрабуйце ў лесе выкапаць яму — з цяжкасцю атрымаецца...
Калi мы працавалi на паласе перашкод са спецыяльным абсталяваннем, прыбор адбiў контур машыны. Потым мы пачалi капаць. Прыблiзна на глыбiнi двух з паловай метраў моцна пацягнула машынным маслам. Якiя яшчэ трэба доказы?..
— Калi Вы мелi такiя доказы, чаму маўчалi амаль да прэзiдэнцкiх выбараў?
— Можа, трэба было да Ганчарыка пайсцi? Дык ён адразу сказаў, што нiякiх дачыненняў «да гэтай правакацыi» не мае. Ведаеце, нам не хапiла часу... Мы не збiралiся нi пад якiя выбары нiчога ладзiць. Я сам ва ўсё паверыў толькi тады, калi прыбор зазвiнеў i адбiў на экране чатырохвугольнiк машыны...
— А чаму на наступны дзень нельга было правесцi тыя ж самыя раскопкi, але ўжо разам з тэлебачаннем?
— А што б гэта дало? Па-першае, гэта фактычна тэрыторыя ваеннай часцi, адтуль усiх выдаляюць. Па-другое, па нашых звестках, на тым месцы стаяў фугас. I каб мы капнулi глыбей, усё магло падарвацца ў любы момант.
Падкрэслiваю: мы не самi выйшлi на гэтае месца. Яго паказалi дасведчаныя людзi. Першае пытанне, якое нас хвалявала, — цi можа туды заехаць машына. I мы знайшлi дарогу, па якой можна пад`ехаць да той ямы i на БТРы, i на машыне.
— Андрэй, а чаму Вы не забралi ў Нарвегiю таго ж сведку, байца САХРа, а кiнулi яго тут?
— Яго нiхто не кiдаў, ён проста збег. Перапужаўся i збег. Ён казаў, што збiраецца ехаць у Расiю, схавацца там у нейкiх сваякоў. Бог яму суддзя, але асабiста ў мяне склалася ўражанне, што ён мае нейкае дачыненне да гэтых забойстваў. А наконт папер, якiя абнародвалi напярэдаднi прэзiдэнцкiх выбараў, то мне падаецца, што частка з iх сфальсiфiкавана.
— Растлумачце, хто альбо што магло прымусiць генерал-маёра Лапацiка напiсаць такi рапарт?
— Дарэчы, якраз наконт яго рапарта ў мяне няма нiякiх сумненняў. А вось наконт iншых... Забойства Захаранкi было абстаўлена як смяротнае пакаранне. Калi так, то перш-наперш забойцы павiнны былi прыйсцi да чалавека, якi выконвае смяротныя пакараннi, каб усё было нiбыта па законе. Тады ёсць сэнс браць расстрэльны пiсталет...
Я ўпэўнены, што Алкаеў ведае пра забойства Захаранкi амаль усё.
— Як гаварыў класiк, «кукушка хвалит петуха за то, что хвалит он кукушку». Толькi ў дадзеным выпадку атрымоўваецца наадварот: Алкаеў ганьбiць вас, а Вы — яго.
— Вы ўважлiва прачытайце рапарты Лапацiка i Алкаева. I ўсё зразумееце. Я ведаю, што гавару, бо мае словы грунтуюцца на словах сведкi Мяцельскага.
— Калi не сакрэт, як пачалося Ваша сяброўства з Углянiцам?
— Нават не ведаю, як сказаць...
— Пажадана шчыра...
— У КДБ шмат людзей, для якiх сумленне, гонар i годнасць — не пустыя словы. Мы пазнаёмiлiся з iм у 1998 годзе. Углянiца спрабаваў пагутарыць са мной па душах.
— Наконт чаго?
— Наконт маёй палiтычнай дзейнасцi. Я тады быў у «Маладым фронце». Тое, што зараз Севярынец (лiдэр «Маладога фронту») актыўна палiвае мяне брудам... Магу сказаць толькi адно: божаму чалавеку — божая справа...
— У «Маладым фронце» гавораць, што некаторы час Вы адкрыта размахвалi пасведчаннем КДБ...
— У мяне нiколi не было пасведчання гэтай структуры.
— У Мiнску ў Вас засталося трое дзяцей i жонка. Чаму яны не едуць да Вас у Нарвегiю? Наколькi я ведаю, у Вашай жонкi, у адрозненне ад супругi Углянiцы, з дакументамi ўсё ў парадку.
— Давайце апусцiм гэтае пытанне... Год таму ў мяне нарадзiлася трэцяе дзiця. Мне, канешне, вельмi хочацца, каб яны хутчэй аказалiся побач са мной, але... Ёсць некаторыя моманты, пра якiя я не хачу казаць...
— Некаторыя кажуць, што Вы заўсёды марылi з`ехаць за мяжу. А тут якраз падвярнулася добрая магчымасць...
— Хлусня. Мяне цалкам задавальняла мая краiна. Яшчэ раз кажу: у мяне павiнна было нарадзiцца дзiця. Па-вашаму, за тыдзень да яго народзiн я мог марыць куды-небудзь з`ехаць?
— Бываюць розныя сямейныя адносiны...
— У мяне нармальныя адносiны. Маёй жонцы трэба помнiк пры жыццi паставiць...
— Чым зараз Вы займаецеся ў Нарвегii?
— Жыву. Вывучаю мову. I мару калi-небудзь вярнуцца на радзiму. Хачу ўбачыць яе не дзевяностым суб`ектам Расiйскай Федэрацыi, а незалежнай еўрапейскай краiнай. Хачу бачыць на вулiцах Беларусi людзей з усмешкамi на тварах...
Вяртаючыся да тых, хто кажа, што я — агент КДБ, хачу заўважыць, што баяцца трэба не тых людзей, якiя крычаць, а тых, якiя маўчаць. Напрыклад, мы з Углянiцам нiколi не крычалi аб тым, што знайшлi...
— Ага, i Ваш лямант напярэдаднi прэзiдэнцкiх выбараў быў зусiм выпадковы...
— Каб мы сапраўды хацелi крыкнуць, то крыкнулi б за дзень. А мы, калi быць дакладным, выступiлi за два тыднi. Зразумейце, я пакуль не магу расказаць поўнасцю, як усё было.
— Чаму?
— Таму што людзi, якiя нам дапамагалi, жывуць у Беларусi. I iм можа пагражаць небяспека.
— Значыць, да ўсiх ужо вядомых дэталяў знiкнення вядомых людзей Вы можаце дадаць яшчэ нешта, пра што нiхто нiколi не гаварыў?
— Здаецца, я ўжо крышку дадаў... Напрыклад, наконт Алкаева i каманды, якая прыводзiць у выкананне смяротны прыгавор. Расстрэльны пiсталет ёсць сэнс браць толькi тады, калi на працу выходзiць уся расстрэльная каманда, а разам з iмi — пракурор, урач i iншыя. Ёсць вельмi праўдападобная версiя, што яны прывялi прыгавор па ўказаннi высокай дзяржаўнай асобы ў выкананне, а цяпер сядзяць цiхенька...
— Але ж усё павiнна быць аформлена на паперачцы...
— Потым гэтую паперачку ў печ — i нiякiх праблем!.. А людзi, якiя гэта выконвалi, засталiся. Цяпер яны як саўдзельнiкi. Сядзяць i нiчога не могуць зрабiць, бо на кручку...
Дарэчы, можаце паглядзець, што пасля лiстапада 2000 года (21 i 23 лiстапада былi напiсаныя рапарты Лапацiка i Алкаева, 27 лiстапада Алкаева дапыталi) некаторыя пайшлi ў адстаўку, а некаторыя — на павышэнне. Лапацiк сышоў. А Алкаева павысiлi. I ў Германiю ён з`язджаў ужо не начальнiкам СIЗО, у яго была больш значная пасада...
I яшчэ адно. Я ўжо казаў пра гэта, але нiхто асобна не слухае, таму што небяспечна цiкавiцца. Прасцей казаць тое, што можна абвергнуць, а не тое, што было на самай справе. Я размаўляў з чалавекам з САХРа, якi ваяваў у Чэчнi. Ён расказаў, што Iгнатовiч ваяваў у Чэчнi на баку расiйскiх войскаў. Дзмiтрый Завадскi ўбачыў у Мiнску тых людзей з САХРа, якiя ваявалi ў Чэчнi. I пасля гэтага знiк... Лукашэнка пра гэта сапраўды нiчога не ведаў, бо Завадскi знiк без ягонай згоды. I Аляксандр Рыгоравiч змоўк, калi зразумеў, што гэтая каманда можа дзейнiчаць аўтаномна. Паўстае пытанне: цi не адсюль паплылi ўсе гэтыя паперы? Цiкава, што знайшлiся толькi першыя лiсты крымiнальных спраў, па якiх здаецца, што нехта дапытаны. А больш нiчога няма. Але ж ёсць яшчэ i астатнiя лiсты спраў. Дзе яны?..
Рапарты Алкаева i Лапацiка памiж сабой не супадаюць. Гэтыя паперы звязалi (прозвiшчы вымушаны апусцiць па пэўных прычынах. — Рэд.) ...напярэдаднi выбараў. Яны ўсе аказалiся ў адной лодцы, з якой нiхто не змог выскачыць. Адзiн з iх, выскачыўшы, патапiў бы ўсiх астатнiх... Цi не ў гэтым крыецца пытанне?
Ведаеце, прасцей стаяць у пiкетах у Мiнску. Цяжэй з`ездзiць у Бягомль у лес. За пiкеты не б`юць па галаве, за гэта свецiць максiмум некалькi дзён турмы. Яны кажуць: «Хочам ведаць праўду!». А якую праўду? Мы ж ужо ўсё сказалi. Не верыце нам — з`ездзiце, знайдзiце тых людзей, чые прозвiшчы мы не раз ужо называлi. Спытайцеся ў iх, яны пра ўсё раскажуць.
Мiж iншым, хутчэй за ўсё наша размова зараз праслухоўваецца...
— Дарэчы, у iнтэрв`ю Радыё «Свабода» Вы падрабязна распавядалi пра арганiзацыю, якой кiруе кандыдат псiхалагiчных навук спадар Васiльчанка. Гаварылi, нiбыта ягоная «фiрма» без санкцыi пракурора можа праслухоўваць любыя тэлефонныя размовы. Адкуль такiя звесткi?
— Гэта адзiн з тых аркушаў паперы, якiя пакуль застануцца чыстымi. Не магу пра гэта казаць.
— Чаму? Вам жа ўжо нiчога не пагражае.
— Мне — не, але людзям, якiя працуюць побач з тым жа Васiльчанкам, пагражае. Знiкненне вядомых людзей Беларусi — гэта гiсторыя крывi i здрады...

Марина Коктыш
«Народная воля»