Святлана Завадзкая: «Пакуль у Беларусі існуе рэжым Лукашэнки справы зніклых не будуць раследаваныя»
21 сентября 2005

Жонка зьніклага тэлеапэратара Зьмітра Завадзкага, лідар грамадзянскай ініцытывы «Мы памятаем», сябра «Свабоднай Беларусь» Сьвятлана Завадская вітае рашэньне Рады Эўразьвязу аб падаўжэньні санкцыяў супраць кіраўніка адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Віктара Шэймана, міністра ўнутраных спраў Беларусі Уладзімера Навумава, камадзіра СОБРу Зьмітра Паўлічэнкі і былога міністра ўнутраных спраў Юр’я Сівакова, якіх падазраюць у датычнасьці да зьнікненьня апазіцыйных палітыкаў Віктара Ганчара і Юр’я Захаранкі, а таксама прадпрымальніка і грамадзскага дзеяча Анатоля Красоўскага і журналіста Зьмітра Завадзкага.

«Да таго часу, пакуль у Беларусі існуе рэжым Лукашжнкі, пакуль гэтыя людзі пры ўладзе, на маю думку, справы зніклых не будуць расследаваныя», — заявіла Святлана Завадзкая «Радыё Свабода».

Нагадаем, што сёлета 3 ліпеня ў пятую гадавіну зьнікненьня Зьмітра Заваздкага падчас прымеркаванай да гэтага акцыі Сьвятлану Завадзкую ўдарыў у твар супрацоўнік менскага АМОНу.