|   16 верасня беларусы адзначылі шостую гадавіну знікнення 
              вядомага палітыка Віктара Ганчара і бізнесмена Анатоля Красоўскага, 
              а таксама ўшанавалі памяць былога Міністра ўнутраных спраў Юрыя 
              Захаранкі і журналіста Дзмітрыя Завадскага, якія таксама зніклі. 
              На жаль, супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў ужылі запалохванне 
              і сілу супраць беларускіх грамадзян, якія прымалі ўдзел у мірнай 
              дэманстрацыі ў цэнтры Мінска, прысвечанай гэтай гадавіне. Прынамсі 
              адзін мірны дэманстрант быў так сур’ёзна збіты, што спатрэбілася 
              шпіталізацыя. 
            Злучаныя Штаты заклікаюць беларускія ўлады паважаць права беларусаў 
              на сходы і мірныя адкрытыя дэманстрацыі, без пагрозы ўжывання сілы 
              з боку ўрадавых структур, у адпаведнасці з беларускай Канстытуцыяй 
              і абавязацельствамі Беларусі як удзельніка Арганізацыі па бяспецы 
              і супрацоўніцтве ў Еўропе і іншых міжнародных канвенцый. 
            Злучаныя Штаты выказваюць свае глыбокія спачуванні сем’ям і родным 
              зніклых і зноў заклікаюць ўрад Беларусі правесці сур’ёзны, празрысты 
              і аб’ектыўны дослед гэтых знікненняў і прыцягнуць да адказнасці 
              вінаватых. 
            Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады 
              ЗША, Мінск, Беларусь 
                     |