|   Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч выказаў падтрымку 
              Дню беларускай салідарнасці 16 кастрычніка. «Я падтрымліваю гэтую 
              задуму. 16 кастрычніка ў 20.00 я пагашу святло і запалю свечку, 
              каб выказаць свае адносіны да тых непапраўных стратаў, якое панесла 
              і працягвае несці нашае грамадства. Нельга заставацца ўбаку,» — 
              сказаў Ніл Гілевіч. 
            Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці Беларусі прапанавалі правесьці 
              16 кастрычніка 2005 году Дзень салідарнасьці з беларускімі палітзьняволенымі, 
              зьніклымі апазыцыянэрамі, іх сем’ямі, незалежнымі журналістамі, 
              з усімі, хто змагаецца за Свабоду і Дэмакратыю ў Беларусі. Красоўская, 
              каардынатар руху «Зубр» Мікіта Сасім і вядомая журналістка Ірына 
              Халіп на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску заклікалі беларусаў на знак 
              салідарнасьці 16 кастрычніка ў 20.00 выключыць на 15 хвілінаў сьвятло 
              ў сваёй кватэры і паставіць на падваконьне запаленую сьвечку. 
            Хартия-97  |