Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін выказаў падтрымку
Дню беларускай салідарнасці 16 лістапада. «Калі пальцы рукі сціснуць
у кулак, ён будзе значна мацнейшым. Тое ж самае і з людзьмі. Калі
мы будзем разам, будзем згуртаванымі, салідарнымі, то з намі нічога
немагчыма будзе зрабіць. Разам мы будзем непераможнымі. Таму я абавязкова
запалю свечку 16 лістапада. Няхай гэта будзе першым крокам, каб
скасаваць нашую раздробленасць», — сказаў Рыгор Барадулін.
Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці Беларусі прапанавалі праводзіць
Дні салідарнасьці з беларускімі палітзняволеннымі, зніклымі апазіцыянерамі,
іх сем’ямі, незалежнымі журналістамі, з усімі, хто змагаецца за
свабоду і дэмакратыю ў Беларусі, 16-га дня кожнага месяца. Першая
такая акцыя прайшла ў кастрычніку, наступны Дзень салідарнасці —
16 лістапада. Беларусаў заклікалі 16 лістапада ў 20.00 на 15 хвілін
выключыць святло і запаліць у вокнах свечы Свабоды.
Хартия-97 |