|   У Празе завяршылася генэральная асамблея Мадрыдзкага 
              клюбу, які аб`ядноўвае 30 былых кіраўнікоў краінаў і ўрадаў. Задачы 
              клюбу — акумуляваць досьвед вядомых палітыкаў і дзеячаў дзеля рэкамэндацыяў 
              для тых краінаў, якія на шляху да дэмакратыі. «Я ня думаю, 
              што ў Беларусі могуць адбыцца выбары, калі апазыцыя можа мець хоць 
              нейкі шанец на посьпех. Бо ў Беларусі — таталітарны рэжым. Я думаю, 
              што паколькі Расея мае ўплыў на сытуацыю ў Беларусі, Расеі павінна 
              быць сорамна за тое, што адбывацца. Пэўная частка расейскай грамадзкасьці 
              павінна паўплываць на зьмену сытуацыі ў Беларусі», — заявіў 
              вядомы мэцэнат Джордж Сорас «Радыё Свабода».  
            Былы амэрыканскі прэзыдэнт Біл Клінтан адзначыў — «забесьпячэньне 
              правоў розных нацыянальнасьцяў і у розных краінах — задача тых, 
              хто можа паўплываць на дэмакратызацыю». Бірма, Беларусь, Куба 
              — пра гэтыя краіны нельга забываць, калі гаворка аб свабодным грамадзтве 
              — гэта фраза былога чэскага прэзыдэнта Вацлава Гавэла.  
            Найчасьцей на паседжаньнях Мадрыдзкага клюбу згадваліся Ўкраіна 
              і Грузія — і тэма рэвалюцыйных пераўтварэньняў у краінах–былых рэспубліках 
              СССР.  
            У канчатковых рэкамэндацыях мадрыдзкага клюбу адзначана, што Беларусь 
              адна з прыярытэтных краінаў, дзе б былыя кіраўнікі краінаў маглі 
              скарыстаць свой досьвед дзеля кансультацыяў зацікаўленых сілаў у 
              зьмене сытуацыі. Праблема — ізаляцыя і нежаданьне беларускіх уладаў 
              весьці дыялёг, а таксама слабыя магчымасьці апазыцыйных сілаў. 
             
            Радио «Свабода» 
                     |