|   16 лістапада а 18:30 грамадзянская партыя «ПАРА» 
              правяла на Майдане Незалежнасці ў Кіеве акцыю салідарнасці з беларускім 
              народам, які змагаецца з дыктатурай Лукашэнка. Украінская акцыя 
              стала часткай міжнароднай салідарнасці з беларускім народам.  
            Падчас акцыі актывісты грамадзянскай партыі «ПАРА» запалілі каля 
              сотні свечак у памяць аб ахвярах дыктатуры Лукашэнка.  
            «ПАРА» разам са свядомай часткай украінскага народу рашуча асуджае 
              рэжым Лукашэнкі і заяўляе аб сваёй салідарнасці с беларускімі змагарамі 
              за свабоду», — паведамляе прэс-служба партыі. 
            А 20:00 акцыя працягнулася запальваннем свечак і пакладаннем кветак 
              у памяць аб ахвярах рэпрэсій з боку рэжыму каля пасольства Беларусі 
              ў Кіеве. 
            Яшчэ адну акцыю правяла Ініцыятыва «Салідарнасць» і чытачы 
              інтэрнэт-сайту www.maidan.org.ua. Каля паўсотні чалавек гулялі па 
              цэнтру Кіева з запаленымі свечкамі і бел-чырвона-белымі сцягамі. 
            Хартия-97 
                     |