|   У Сьветлагорску а 20-й гадзіне каля трох дзесяткаў 
              маладых людзей выйшлі на Цэнтральны пляц гораду і запалілі сьвечкі. 
              Такім чынам юнакі і дзяўчаты далучыліся да Дня салідарнасьці зь 
              беларускімі палітычнымі нявольнікамі, зьніклымі апазыцыянэрамі, 
              іх сем`ямі, незалежнымі журналістамі, усімі, хто змагаецца за свабоду 
              і дэмакратыю ў Беларусі. Шарэнга моладзі стаяла з запаленымі сьвечкамі 
              акурат насупраць райвыканкаму і пастарунку міліцыі.  
             
            Хартия-97 
                     |