|   Заснавальнік «Саюза палякаў Беларусі» Тадэуш Гавін 
              выказаў падтрымку Дню Салідарнасці 16 снежня. «16 cнежня я запалю 
              свечку, як я гэта рабіў у кастрычніку і лістападзе. Я добра ведаў, 
              і быў у блізкіх адносінах з тымі, хто зараз не з намі — і з Ганчаром, 
              і з Красоўскім і з Карпенкам. Быць з імі ў гэты дзень, запаліць 
              свечку — мой абавязак. Салідарнасць патрэбная, как мы маглі паглядзець 
              адзін на аднога, і пабачыць, што нас, тых, хто хоча жыць у свабоднай 
              краіне, сапраўды шмат,» — сказаў Тадэуш Гавін. 
            Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці Беларусі прапанавалі праводзіць 
              Дні салідарнасьці з беларускімі палітзняволеннымі, зніклымі апазіцыянерамі, 
              іх сем’ямі, незалежнымі журналістамі, з усімі, хто змагаецца за 
              свабоду і дэмакратыю ў Беларусі, 16-га дня кожнага месяца. Мінулы 
              Дзень салідарнасьці адбыўся ў лістападзе. Тады ў ім узялі ўдзел 
              больш за 300 000 чалавек. 16 лістапада ў 20.00 трэба проста пагасіць 
              сьвятло на 15 хвілін і запаляць сьвечкі Свабоды ў сваіх вокнах. 
            Хартия-97 
                     |