|   10 сьнежня ў чарговую гадавіну прыняцьця Дэклярацыі 
              Правоў Чалавека ў 1948 годзе, «Млодзі Дэмакраці» і Беларускі Культурна-Асьветніцкі 
              Цэнтар зладзілі маніфэстацыю ў цэнтры польскага горада Познань. 
              Сябры гэтых арганізацый прыгадалі мінакам, што тыя карыстаюцца правамі, 
              якіх бракуе ў Беларусі. Арганізатары, ў рупар, напераменна па-польску 
              і па-беларуску, зачыталі ўсе артыкулы Дэклярацыі і заахвочвалі да 
              таго ж астатніх. Пад транспарантамі «Права да сходаў», «Права да 
              свабоды мысьлі», «Памятайце аб сваіх правах» былі таксама выстаўленыя 
              чорна-белыя здымкі зьніклых апанэнтаў улады. 
            Перад кожным здымкам, фармуючы бел-чырвона-белы сьцяг, стаялі тры 
              запаленыя зьнічы. Акцыя доўжылася гадзіну і была актыўна падтрыманая 
              найбуйнешымі, агульнапольскімі і лякальнымі СМІ. У гэты час было 
              распаўсюджана больш шасьцісот улётак з інфармацыяй пра рэпрэсіўную 
              палітыку дыктатарскай улады. Пасьля заканчэньня маніфэстацыі арганізатары 
              пераслалі на адрас Лукашэнкі Дэклярацыю Павоў Чалавека ў перакладзе 
              на беларускую мову. Ліст гэты ня мае на мэце зьмяніць Лукашэнку, 
              каб той пачаў раптам паважаць правы чалавека, а мае прыгадаць, што 
              мы пра гэтыя правы памятаем і будзем іх адстойваць. 
             
            Хартия-97 
                     |