|   16 студзеня «Зьвяз Беларусаў Швэцыі» 
              арганізаваў і правеў акцыю ў цэнтры Стакгольму, якая была прысвечаная 
              Дню салідарнасьці з беларускімі палітзьняволенымі, зніклымі палітыкамі 
              і забітымі журналістамі. У акцыі ўдзельнічала 15 чалавек, у тым 
              ліку сябры Ліберальнай партыі Швэцыі. Пікетоўцы трымалі ў руках 
              сьцягі і плякаты. Перад удзельнікамі акцыі выступіў сустаршыня «Зьвяза 
              Беларусаў Швэцыі» Алесь Літвінчык, які распавёў прысутным аб 
              мэтах гэтай акцыі, цеперашняй сітуацыі ў выбарчай кампаніі Беларусі, 
              стаўленні міравой супольнасьці да Аляксандра Лукашенкі. 
               
               
              Хартия-97  
             |