|   Лайла Фрэйвалдс, міністарка замежных справаў Швэцыі, 
              глыбока заклапочаная палітычным ціскам і пагаршэньнем стану правоў 
              чалавека ў Беларусі, перадае Радыё Швэцыі International. 
             Як заявіла спадарыня Фрэйвалдс, у зьвязку з маючымі адбыцца прэзыдэнцкімі 
              выбарамі ў Беларусі швэдзкая грамадзкасьць зьбіраецца пэрыядычна 
              выказваць сваю салідарнасьць з дэмакратычным рухам у гэтай краіне. 
             
            Прыкладна празь месяц у цэнтры Стагкольма пройдзе чарговая, другая 
              па ліку, масавая акцыя ў падтрымку правоў чалавека ў Беларусі. Першая 
              дэманстрацыя, у якой ўзялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх партыяў у швэдзкім 
              парлямэнце, адбылася ўчора, 16 студзеня. Трэцюю акцыю салідарнасьці 
              швэды плянуюць правесьці ў сакавіку.  
             
              Радыё Свабода  
                     |