|   У шматлікіх гарадох Польшчы адбылісія мітынгі межах 
              дня салідарнасці з Беларусьсю. Быў перададзены зварот да презыдента 
              Польшчы Леха Качыньскага, Эўрапіейскай Камісіі і Эўрапарлямэнту 
              аб патрымцы міжнароднай місіі назіральнікаў падчас прэзыдэнцкіх 
              выбараў у Беларусі.  
            ВАРШАВА 
            У Варшаве больш за 300 асоб удзельнічала ў мітынгу зарганізаваным «Звязам у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі» і ініцыатывай «Вольная 
              Беларусь». Быў перададзены зварот прадстаўнікам Адміністрацыі Прэзыдента 
              Польшчы, прадстаўніцы Эўрапейскай Камісіі ў Польшчы Розе Тун і Л. 
              Кемпажэ з інфармацыйнага бюро Эўрапарлямэнту.  
            «Мы маем мэту пераканаць інстытуцыі Эуразьвязу ў неабходнасці 
              надзвычайнай мабілізацыі сяброў Эўразвязу. Мы жадаем, каб кожны 
              з іх накіраваў на прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі сваіх назіральнікаў,» 
              — сказаў Якуб Міхалоўскі з ініцятывы «Волная Беларусь». 
            «Падтрымка дэмакратычных намаганняў беларускага грамадства 
              — наш абавязак. Нельга у такі істотны момант забываць аб маральным 
              абавязку, вынікаючага з гіторыі нашай краіны» — напісана у звароце. 
            БЕЛАСТОК 
            У Беластоку больш за 200 асобаў удзельнічала ў акцыі «Дух свабоды» 
              польскага фонду імя Роберта Шумана. Акцыя адбылася пад лёзунгамі «Салідарныя з Беларусьсю», «Так для свабоды! Так для Беларусі!». 
             
            У неба было выпушчана некалькі соцень каляровых балонікаў, як сымбаль 
              перадачы беларускаму народу салідарнасьці. Скандавалі «Жыве Беларусь!». 
              Луналі бела-чырвона-белыя і польскія сьцягі. У акцыі, між іншым, 
              удзельнічалі вучні зачыненага на Беларусі Коласаўскага ліцэя. 
            ЛЮБЛІН 
            Хэппэнінг у Любліне, ў знак салідарнасьці з Беларусю, зарганізавалі «Міжнародная Амністыя» і некалькі іншых недзяржаўных арганізацый. 
              У цэнтры горада моладзь трымала партрэты зніклых дзеячаў беларускай 
              апазыцыі і аркушы з напісанымі «сям’ю галоўнымі грахамі» беларускіх 
              уладаў, такімі як: «Адсутнасьці свабоды слова»,»Прыгнятанне апазіцыі»,» «Адсунасьць свабоды сходаў», «Парушэнне правоў нацыянальных меншасьцяў» 
              і т.д.  
            ПОЗНАНЬ 
            У Познані ля помніка Адаму Міцкевічу прысутнічала больш за 50 чалавек. 
              Удзельнікі мітынгу запалілі белыя і чырвоныя знічы, а над іх галовамі 
              луналі беларускія сьцягі. Пасля мітынгу усе рушылі на канцэрт беларускага 
              гурта «Зеро-85». 
            ВРОЦЛАЎ 
            У Вроцлаве акцыю арганізаваў «Зьвяз у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі». 
              Каля 20 чалавек, загорнутых у бела-чырвона-белыя сьцягі, запаплілі 
              свечкі на цэнтральным пляцу горада. 
            ГОЖАЎ ВЕЛЬКАПОЛЬСКІ 
            У цэнтры Гожава Велькапольскага ўдзельнікі акцыі выказалі сваю 
              падтрымку беларускай апазыцыі. Агранізатары акцыі «Маладыя Дэмакраты» 
              раздалі улеткі, запалілі свечкі ў знак салідарнасьці з беларускімі 
              змагарамі за правы чалавека.  
            КАЛІШ 
            Дэлегацыя вучняў з дзвух Калішскіх ліцэяў маніфэставала пад помнікам 
              Яна Паўла ІІ у знак салідарнасьць з беларускім народам. Моладзь 
              запаліла белыя і чырвоныя знічы. 
            СЛУПСК 
            У Слупску больш за 30 студэнтаў запалілі на цэнтральнай плошчы, 
              перад партрэтамі зніклых беларускіх апазыцыянераў, знічы, мінакам 
              раздалі больш за 500 інфармацыйных улетак аб акцыі, а таксама актуальнай 
              сытуацыі ў Беларусі. Луналі беларускі, польскі і сцяг Эўразвяза. 
              Акцыю арганізавалі «Маладыя Дэмакраты» «Кола палітычнай думкі». 
               
               
              Хартия-97 
                     |