|   Акцыі салідарнасці з Беларуссю прайшлі 16-га студзеня 
              па ўсёй Украіне. Жыхары Кіева, Львова, Луганска, Данецка, Херсона, 
              Чаркасаў, Чарнігава, Івана-Франкоўска, Чарнаўцоў выйшлі на вуліцы 
              сваіх гарадоў са свечкамі і партрэтамі зніклых і палітзняволеных 
              беларусаў. 
            У акцыях узялі ўдзел Ініцыятыва «Солідарність!», Альянс 
              «Майдан», Грамадзянскае аб’яднанне «Опора», 
              Грамадзянскае аб’яднанне «Національний альянс», Кіеўская 
              група Amnesty International, Українська Гельсинська спілка, прадстаўнікі 
              беларускай ініцыятывы «Трэці шлях», а таксама простыя 
              украінцы, неабыякавыя да лёсу Беларусі.  
               
               
              Хартия-97  
                     |