Сёньня ў Страсбуры ў першы дзень працы зімовай
сэсіі Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) быў прызначаны новы
спэцыяльны дакладчык па Беларусі Андрэс Хэркель. Эстонскі парлямэнтар
зьмяніў на гэтай пасадзе свайго азэрбайджанскага калегу Азіма Малазадэ.
Пасьля нядаўніх выбараў у Азэрбайджане літаральна напярэдадні сэсіі
ў Страсбуры ён быў выключаны з дэлегацыі гэтае краіны ў ПАРЭ.
Андрэс Хэркель цалкам згодны з ідэяй Азіма Малазадэ адносна стварэньня
адзінай каардынацыйнай рады, куды б увайшлі прадстаўнікі Рады Эўропы,
Эўразьвязу, ЗША, АБСЭ, Эўрапрлямэнту, якія б сынхронна дзейнічала
ў беларускім пытаньні.
(Хэркель: ) «Мы ня можам хутка зьмяніць сытуацыю. Каб зьмяніць
рэжым у Беларусі, Рады Эўропы недастаткова, асабліва калі ўлічыць,
што Беларусь ня ёсьць сябрам арганізацыі… Вельмі важна аб’яднаць
намаганьні ўсіх міжнародных арганізацыяў».
Паводле словаў кіраўніка падкамітэту ПАРЭ па правах чалавека Хрыстаса
Пургурыдэса, пазыцыя Хэркеля адносна Беларусі ня менш жорсткая за
пазыцыю ягонага папярэдніка Азіма Малазадэ.
Як паведаміў «Свабодзе» Азім Малазадэ, новая кандыдатура
на пасаду спэцыяльнага дакладчыка па Беларусі будзе прызначаная
на паседжаньні палітычнага камітэту самым бліжэйшым часам.
Радыё Свабода
|