|   Старшынства Эўрапейскага Зьвязу ў Беларусі сёлета 
              на працягу першай паловы году будзе прадстаўляе Латвія, паведамляе 
              «Вaltic Times» са спасылкай на латвійскае МЗС. 
             Латвія будзе ажыцьцяўляць каардынацыю паміж Брусэлем і Менскам, 
              інфармаваць эўрапейскія краіны і арганізацыі пра падзеі ў Беларусі, 
              а таксама беларускае кіраўніцтва пра актуальныя рашэньні эўрапейскіх 
              арганізацыяў па беларускай праблематыцы.  
            Кандыдатура Латвіі ў якасьці прадстаўніка цяперашняга старшыні 
              Эўразьвязу — Аўстрыі (гэтая краіна ня мае дыпляматычнай місіі ў 
              Беларусі) ухваленая брусэльскім кіраўніцтвам. Гаворачы пра выбар 
              ЭЗ, латвійскі міністар замежных справаў Артыс Пабрыкс адзначыў: 
              «Гэта сьведчыць пра высокую ацэнку нацыянальнай дыпляматыі ды таксама 
              ёсьць шанцам прадэманстраваць сябе ў міжнароднай палітыцы».  
            Кіраўнік латвійскага МЗС лічыць неабходным стварэньне адзінай эўрапейскай 
              стратэгіі ў дачыненьні да Беларусі. «Калі краіны Захаду будуць праводзіць 
              адзіную палітыку ў дачыненьні Беларусі паводле адзіных прынцыпаў, 
              дык іхная падтрымка будзе мець большае значэньне і зробіць мацнейшае 
              ўражаньне на беларускае грамадзтва», — сказаў Артыс Пабрыкс ў часе 
              апошняй сустрэчы міністраў ЭЗ і ЗША.  
               
               Радыё Свабода  
             |