|   »Сытуацыя з дэмакратыяй у Беларусі па-ранейшаму 
              застаецца падставай для нашай заклапочанасьці», — заявіла міністар 
              замежных справаў Эўразьвязу і Аўстрыі Ўрсула Пласьнік напярэдадні 
              візыту ў Вену кіраўніка расейскага замежнапалітычнага ведамства 
              Сяргея Лаўрова. 
             Паводле спадарыні Пласьнік, баромэтрам далейшых дачыненьняў паміж 
              Брусэлем і Менскам стануць прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі, чыя хада 
              застаецца ў цэнтры ўвагі эўрапейскага кіраўніцтва.  
            Як перадае аўстрыйскае агенцтва АРА, у часе перамоваў Сяргея Лаўрова 
              з так званай «дыпляматычнай тройкай « Эўразьвязу — Урсулай Пласьнік, 
              Бэнітай Фэрэра-Вальднэр і Хавіерам Салянам — беларускае пытаньне 
              стаіць у адным шэрагу з пытаньнямі ядзернай праграмы Ірану, палестына-ізраільскага 
              канфлікту і расейска-эўрапейскіх дачыненьняў.  
            Паведамляецца, што «эўрапейская дыпляматычная тройка вельмі заклапочаная 
              станам правоў чалавека ў Беларусі, зь якой Расея нібыта плянуе аб’яднацца». 
             
            Паводле аўстрыйскага інфармагенцтва, беларуская тэматыка можа быць 
              таксама абмеркаваная ўжо заўтра, у часе сустрэчы міністра Лаўрова 
              з вышэйшым кіраўніцтвам Аўстрыі, якое старшынствуе ў Эўразьвязу. 
               
               
              Радыё Свабода  
                     |