|   Судзьдзя Партызанскага раёну Ала Дзямінская прысудзіла 
              15 сутак арышту аднаму з каардынатараў незарэгістраванага моладзевага 
              руху Зубр Яўгену Афнагелю. Яго абвінавацілі ў дробным хуліганстве. 
             Яўген адпрэчыў абвінавачаньні ў судзе, патлумачыўшы, што яго беспадстаўна 
              затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Афнагель заявіў карэспандэнту Свабоды, 
              што лічыць прысуд спробай ізаляваць грамадзка актыўных дзеячоў на 
              час заплянаваных моладзьдзю вулічных акцый.  
            Учора ўвечары ў цэнтры Менску байцы спэцназу міліцыі затрымалі 
              22 чалавекі з моладзевых апазыцыйных рухаў. Супрацоўнікі міліцыі 
              Партызанскага раёну ўзялі ў затрыманых адбіткі пальцаў і зьнялі 
              маладых людзей на відэа «для службовага архіву». Прычынаў 
              затрыманьня нікому не паведамілі. Каля 11-й гадзіны вечара ўсіх 
              адпусьцілі, апроч Яўгена Афнагеля, якога абвінавацілі ў дробным 
              хуліганстве.  
            Яўген Афнагель ужо некалькі разоў адбываў пакараньне ў спецпрыёмніку 
              на вуліцы Ахрэсьціна за ўдзел у акцыях апазыцыі. 
               
               
              Радыё Свабода   |