|    Эўрпейскі парлямэнт мае намер прыняць чарговую 
              рэзалюцыю па Беларусі перад прэзыдэнцкімі выбарамі 19-га сакавіка. 
              Эўрадэпутаты будуць патрабаваць прытрымліваньня Менскам міжнародных 
              стандартаў падчас працэсу галасаваньня. Пра гэта польскім сродкам 
              масавай інфармацыі заявіў дэпупат Эўрапейскага парлямэнту ад Польшчы 
              Богдан Кліх.  
            Група эўрадэпутатаў плянуе прыняць удзел у назіральні за прэзыдэнцкімі 
              выбарамі ў Беларусі ў рамках місіі Арганізацыі па бяьспецы й супрацоўніцтву 
              ў Эўропе.  
            А ў бліжэйшую сераду ў Эўрапейскім парлямэнце адбудзецца дыскусія, 
              прысьвечаная пытаньню Беларусі.  
               
               
              Хартия-97  
             |