|   Ужо некалькі месяцаў у 16-ты дзень месяца ў Беларусі 
              адзначаецца дзень салідарнасьці — увечары удзельнікі акцыі выключаюць 
              сьвятло і выстаўляюць у вокны сьвечкі. У гэты дзень акцыі салідарнасьці 
              праводзяцца шмат ў якіх замежных сталіцах. 
             
              Беларускія палітычныя актывісты ў Злучаных Штатах плянуюць правесьці 
              16 лютага дэманстрацыю каля беларускага пасольства ў Вашынгтоне. 
              У акцыі будзе ўдзельнічаць кангрэсмэн ад штата Мічыган Тадэвуш Макатэр. 
             
            Арганізатары акцыі лічаць, што зараз — за 39 дзень да прэзыдэнцкіх 
              выбараў у Беларусі, надзвычай важна прыцягнуць увагу амэрыканскай 
              грамадзкасьці да сытуацыі ў Беларусі. 
               
               
               Радыё Свабода  
                     |