|   Активисты молодежных движений «Зубр» и «Малады 
              Фронт» написали совместное заявление в связи с усилением давления 
              на молодежь, настроенную оппозиционно по отношению к нынешнему политическому 
              режиму Беларуси. В заявлении члены молодежных оганизаций призвали 
              всех, кто хочет видеть Беларусь свободной, прийти 16 февраля в 18:00 
              часов на Октябрьскую площадь, чтобы вместе со всем солидарными зажечь 
              свечу свободы. Ниже приводим текст заявления.  
              
            Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў сьпецслужбы разгарнулі супраць 
              беларускай моладзі сапраўдны тэрор: адносна шэсьці актывістаў «Зубра» 
              і «Маладога Фронту» узбуджаны крымінальных справавы, кінуты за краты 
              адзін з лідэраў «Маладога Фронту» Артур Фінькевіч, актывіст «МФ» 
              Зьміцер Касьпяровіч і каардынатар «Зубру» Яўген Афнагель, за ўдзел 
              у грамадзянскай кампаніі салідарнасьці адносна моладзевых актывістаў 
              зафіксавана 242 факта рэпрэсій. Але калгасная дыктатура ня зломіць 
              беларускую моладзь. 
            16 лютага — у Дзень беларускай Салідарнасьці — у вокнах тысяч беларусаў 
              традыцыйна пагасьне сьвятло і запаляцца сьвечкі, моладзь апране 
              джынсы і пачэпіць джынсавыя стужкі, па ўсім сьвеце пад бел-чырвона-белымі 
              сьцягамі пракоціцца хваля Салідарнасьці зь Беларусьсю. 
            16 лютага мы заклікаем усіх, хто жадае бачыць Беларусь свабоднай 
              і дэмакратычнай прыйсьці а 18 гадзіне на Кастрычніцкую плошчу беларускай 
              сталіцы, каб запаліць разам з намі сваю сьвечку Свабоды. 
            — Мы патрабуем ад уладаў вызваліць з-за кратаў усіх палітзьняволеных, 
              спыніць «палітычныя» крымінальныя справы, аднавіць у навучальных 
              установах адлічаных з-за ўдзелу ў грамадзянскіх кампаніях студэнтаў 
              і навучэнцаў. 
            — Мы салідарныя з сем’ямі забітых лідэраў апазіцыі Генадзя Карпенкі, 
              Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, журналіста 
              Дзьмітрыя Завадзкага. 
            — Мы салідарныя з палітзьняволенымі Міхаілам Марынічам, Валерам 
              Леванеўскім, Міколам Статкевічам, Паўлам Севярынцам, Сяргеем Скрабцом, 
              Андрэем Клімавым, Зьміцерам Касьпяровічам, Артурам Фінькевічам і 
              Яўгенам Афнагелем. 
            — Мы салідарныя з журналістамі незалежных СМІ, студэнтамі зачыненых 
              Беларускага Ліцэя і Еўрапейскага Гуманітарнага Універсітэта, усімі, 
              хто змагаецца за Свабоду і Дэмакратыю ў Беларусі. 
            За вашу i нашу свабоду! 
            «Зубр», «Малады Фронт» 
               
             
             Пресс-служба ciwr.org 
                     |