|   14 лютага, у Дзень Святога Валянціна, на адным 
              з самых высокіх будынкаў у цэнтры Магілёва актывістамі маладзёвага 
              супраціву «Зубр» была вывешана віншавальная расцяжка з лічбай 16, 
              якая, замест звычайнага кола знаходзілася ў стылізаваным сэрдцы. 
            Акрамя гэтага, напярэдадні Дня ўсіх закаханых у горадзе з’явіліся 
              графіці з лікам 16 у коле. 
            «Гэтая расьцяжка і графіці ня толькі віншуюць людзей з Днём усіх 
              закаханых і нагадвае аб Дне салідарнасці 16 лютага. Гэта таксама 
              сымбалізуе, што ідэя салідарнасці і зьмены сытуацыі ў нашай краіне 
              знаходзіцца ў сэрцах сотняў тысяч беларусаў, якія сёньня бяруць 
              актыўны ўдзел у Днях салідарнасьці», — пракаментаваў акцыю адзін 
              з яе ўдзельнікаў. 
             
            «Зубр» |