|    Беларуская сытуацыя напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 
              будзе абмяркоўвацца на адмысловай канфэрэнцыі, якая адбудзецца 23 
              лютага ў Празе. 
             Яе арганізуюць Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы (ПАРЭ) і міністэрства 
              замежных справаў Чэхіі.  
            Адкрыць канфэрэнцыю ў міністэрстве замежных справаў Чэхіі мяркуюць 
              старшыня ПАРЭ Рэнэ ван дэр Ліндэн і міністар замежных справаў Чэхіі 
              Цырыл Слобада.  
            На канфэрэнцыі будзе таксама надавацца ўвага падтрымцы працэсу 
              дэмакратызацыі ў Беларусі. Чакаецца, што на канфэрэнцыю зьбяруцца 
              каля пяцідзесяці палітыкаў, сярод якіх прадстаўнікі беларускай апазыцыі 
              — Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзьека, Вінцук Вячорка і Станіслаў 
              Шушкевіч. 
             
              Радыё Свабода  
                     |