|    Эўрапейскі парлямэнт прыняў абмеркаваную ўчора 
              рэзалюцыю, прысьвечаную сытуацыі ў Беларусі напярэдадні выбараў. 
             У дакумэнце гаворыцца, што ў Беларусі ў часе перадвыбарчай кампаніі 
              ствараюцца перашкоды для грамадзянскай супольнасьці, незалежных 
              мэдыяў і апазыцыйных палітычных партыяў — прадстаўнікі апазыцыі 
              "амаль цалкам адсутнічаюць у выбарчых камісіях, некаторых лідэраў 
              затрымліваюць і судзяць на падставе няпэўных абвінавачаньняў". 
             
            Эўрапейскі парлямэнт выказаў салідарнасьць і падтрымку для ўсіх 
              беларусаў, якія змагаюцца за незалежную, адкрытую і дэмакратычную 
              Беларусь, і заклікае беларускія ўлады выконваць дэмакратычныя стандарты 
              ў часе сакавіцкіх выбараў, а таксама неадкладна вызваліць палітвязьняў 
              — Марыніча, Статкевіча ды іншых. 
             
              Аляксей Дзікавіцкі 
              Радыё Свабода  
                     |