|    Крымінальную справу супраць актывіста незарэгістраванай 
              арганізацыі «Малады Фронт» Зьмітра Касьпяровіча перадалі ў суд. 
              Зьмітра абвінавацілі ў злосным хуліганстве за тое, што ён намагаўся 
              замяніць дзяржаўны сьцяг на бел-чырвона-белы на даху Менгарвыканкаму. 
             Стан здароўя Зьмітра пагоршыўся, у яго высокая тэмпэратура. Маці 
              перадала яму лекі. Яшчэ адзін палітвязень, Яўген Афнагель, у цяжкім 
              стане знаходзіцца за кратамі спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка на 
              вуліцы Акрэсьціна. У яго абвастрэньне радыкуліту. Разам з Яўгенам 
              Афнагелем знаходзіцца яшчэ чатыры арыштаваныя удзельнікі «Акцыі 
              салідарнасьці» — Павал Фігурын, Алег Корбан, Барыс Гарэцкі і Алег 
              Мяцеліца. 
             
              Радыё Свабода  
                     |