|    У аўторак у 23.30 Вользе Анцыповіч, жонцы затрыманага 
              супрацоўнікамі КДБ Цімафея Дранчука, патэлефанаваў чалавек, які 
              прадставіўся супрацоўнікам КДБ. Ён сказаў, што спадар Дранчук затрыманы 
              на 72 гадзіны, паводле падазрэньня ў дзеяньнях, прадугледжаных артыкулам 
              193 частка 2 Крымінальнага Кодэксу Беларусі (арганізацыя альбо кіраўніцтва 
              рэлігійным аб’яднаньнем ці палітычнай партыяй, якія замахваюцца 
              на правы ці абавязкі грамадзян, альбо кіраўніцтва незарэгістраванай 
              арганізацыяй). 
               
            Радыё Свабода  
             |