|    КДБ Беларусі сёньня афіцыйна паведаміў пра затрыманьне 
              4-х грамадзянаў, абвінавачаных у арганізацыі незарэгістраванага 
              грамадзскага аб’яднаньня. Пра гэта паведаміў Інтэрфаксу кіраўнік 
              Цэнтру грамадзскіх сувязяў КДБ Валер Надтачаеў. 
             У межах крымінальнай справы затрыманыя Мікола Астрэйка, Эніра 
              Браніцкая, Цімафей Дранчук і Аляксандар Шалайка. У адносінах да 
              іх абраная мера стрыманьня — утрыманьне пад вартай. Адпаведны артыкул 
              Крымінальнага кодэксу прадугледжвае пакараньне ў выглядзе арышту 
              да 6 месяцаў ці пазбаўленьне волі на тэрмін да трох гадоў.  
            Як паведамляе Белапан, у межах яшчэ адной крымінальнай справы — 
              аб паклёпе на прэзыдэнта Беларусі ў шэрагу рэгіёнаў краіны — адбыліся 
              ператрусы ў кватэрах грамадзскіх актывістаў: Дзяніса Салдаценка 
              ў Полацку, Аляксея Трубкіна, Анны Корбы і Дзьмітрыя Салаўёва ў Наваполацку, 
              Аксаны Закрэўскай у Магілёве, Аляксея Купрэева ў Быхаве. У Закрэўскай 
              і Купрэева канфіскаваныя кампутары. 
              
             Радыё Свабода  
             |