Сёньня ў Варшаве каля амбасады Беларусі ў Польшчы
адбыўся пікет з патрабаваньнем вольных і справядлівых выбараў. Удзельнікі
акцыі — беларусы, якія жывуць у Варшаве, дэманстравалі таксама сваю
падтрымку кандыдату ад аб'яднаных апазыцыйных сілаў Аляксандру Мілінкевічу.
Раней удзельнікі пікету — іх было каля дзясятка — перадалі звароты
да амбасадаў заходніх краінаў у Польшчы, з заклікам патрабаваць
ад беларускіх уладаў дэмакратычных выбараў.
Радыё Свабода
|