|   Брытанская «Таймс» у артыкуле «Вашынгтонскія джынсавыя 
              рэвалюцыянэры» сёньня распавядае пра падзеі, якія адбыліся ў Вашынгтоне 
              ля беларускай амбасады 16 лютага ў Дзень салідарнасьці. 
             Выданьне адзначае, што амэрыканскае кіраўніцтва, у тым ліку прэзыдэнт 
              Джордж Буш і Дзяржсакратарка Кандаліза Райс, цяпер, як ніколі раней, 
              надаюць шмат увагі Беларусі.  
            «Усяго за тысячу міляў ад Лёндану, лідэр рэжыму, якога падазраюць 
              у зьнікненьні палітычных апанэнтаў, зьбіраецца стаць прэзыдэнтам 
              на трэці тэрмін», — піша «Таймс», — «і гэтая недарэчнасьць становіцца 
              ўсё больш незразумелай, калі вы сустракаецеся зь ягонымі вельмі 
              разумнымі апанэнтамі».  
            Выданьне падрабязна распавядае пра акцыю салідарнасьці 16 лютага 
              ў Вашынгтоне ля беларускай амбасады, у якой бралі ўдзел ўдовы зьніклых 
              палітыкаў, беларускія студэнты, якія навучаюцца ў амэрыканскіх унівэрсытэтах, 
              а таксама амэрыканскі кангрэсмэн рэспубліканец Тадэўс Макотэр, які 
              прыйшоў на акцыю ў джынсы на знак салідарнасьці з гэтай званай «джынсавай 
              рэвалюцыяй», якую плянуюць некаторыя прадстаўнікі беларускай апазыцыі 
              пасьля 19 сакавіка.  
              
            Радыё Свабода 
             
             
                     |