У Амстэрдаме стартуе акцыя моладзевая агульнаэўрапейская 
                      акцыя салідарнасьці «Cаn I Get A Right?» (Ці магу я атрымаць 
                      права?), прысьвечаная парушэньню правоў чалавека ў Беларусі 
                      напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў. 
                     Яе арганізатары — сябры мясцовай студэнцкай філіі «Міжнароднай 
                      амністыі» — зьбіраюцца аўтастопам даехаць да беларускай 
                      мяжы і 16 сакавіка, у дзень салідарнасьці зь беларускімі 
                      палітвязьнямі і іхнымі сем’ямі правесьці вялікую дэманстрацыю 
                      на польска-беларускай мяжы.  
                    Шлях амстэрдамскіх студэнтаў пройдзе празь Нямеччыну і 
                      Польшчу. У Боне, Гановэры, Бэрліне і Варшаве да іх будуць 
                      далучацца ўсё новыя групы эўрапейскіх праваабаронцаў і салідарных 
                      студэнтаў. 
                      
                     
                      Радыё Свабода 
                    
                     
                     
                     
                     
                      
                     |