|   Праваабарончая арганізацыя Freedom House рашуча 
              асудзіла затрыманьне і зьбіваньне актывістаў дэмакратычнага руху, 
              а таксама кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна ў Менску 2 
              сакавіка. Аб гэтым паведаміла інфармацыйнае агенцтва БелаПАН. 
             На думку выканаўчай дырэктаркі арганізацыі Джэніфэр Віндзар, зьбіцьцё 
              Казуліна «не вяшчуе нічога добрага кандыдатам ад апазыцыі». «Гэты 
              інцыдэнт падкрэсьлівае абсалютную неабходнасьць назіраньня за выбарчай 
              кампаніяй і выбарамі ў Беларусі з боку міжнароднай супольнасьці, 
              а таксама моцнай падтрымкі беларускага народу, які легітымным шляхам 
              імкнецца да свабоды», — зазначыла Джэніфэр Віндзар. 
             
             
              Радыё Свабода 
             
             
             
             |