|   Менская пракуратура зачытала афіцыйнае абвінавачаньне 
              арыштаваным сябрам незарэгістраванай арганізацыі «Партнэрства» Цімафею 
              Дранчуку, Міколу Астрэйку, Эніры Браніцкай і Аляксандру Шалайку. 
              Працэдура адбывалася ў сакрэтнай абстаноўцы. 
             З адвакатаў узялі падпіску аб неразгалошваньні ня толькі акалічнасьцяў 
              справы, але забаранілі нават паведаміць журналістам паводле якога 
              артыкулу Крымінальнага кодэксу абвінавачваюць актывістаў арганізацыі. 
             
            22 лютага сяброў «Партнэрства» затрымалі з падазрэньня ў кіраваньні 
              арганізацыяй, якая парушае правы грамадзянаў. Супрацоўнікі КДБ зрабілі 
              ператрусы ў кватэрах актывістаў і забралі ўсе носьбіты інфармацыі. 
              Пазьней кіраўнік КДБ назваў іх каардынатарамі правакацыяў, якія 
              нібыта зьбіраліся рабіць апазыцыянэры ў часе правядзеньня вулічных 
              акцый 19 сакавіка. 
              
            Радыё Свабода 
             
             
             |