|     
              У чацьвер, 2 сакавіка, у Вашынгтоне пяць амэрыканскіх студэнтаў 
              з каледжу Columbia Union, штат Мэрылэнд, арганізавалі пікет насупраць 
              беларускай амбасады ў адказ на падзеі ў Менску. 
             Студэнты трымалі бел-чырвона-белыя сьцяжкі і вялікую расьцяжку 
              з партрэтамі зьніклых і палітычных вязьняў.  
            Першы раз за гісторыю дэманстрацый у Вашынгтоне насупраць беларускага 
              пасольства прадстаўнік амбасады выйшаў і сустрэўся з адным з удзельнікаў 
              пікету. Супрацоўнік назваў сябе Дзьмітрыем і сказаў, што адказвае 
              за сувязь з грамадзкасьцю.  
            У размове з амэрыканскім студэнтам супрацоўнік амбасады адзначыў, 
              што ніякіх дэманстрацый і арыштаў у Менску 2 сакавіка не было і 
              што ўсе сродкі сувязі ў краіне працавалі бяз збояў.  
            Ён таксама заявіў, што выступае за дэмакратычную Беларусь, але 
              дэманстрацыі зьяўляюцца няправільным сродкам дасягненьня гэтай мэты. 
             
            Студэнты пікетавалі амбасаду да 18:00 па вашынгтонскім часе. 
              
            Ірына Віданава 
              Радыё Свабода 
             
             
             |