|   У Кіеве стартавала ініцыятыва па абвяшчэньню пэрсонамі 
              нон-грата шэрагу беларускіх палітыкаў. Грамадзкія арганізацыі патрабуюць 
              адэкватнага адказу на дэпартацыю ўкраінскіх журналістаў зь Беларусі. 
             Украінскія грамадзкія арганізацыі й актывісты накіравалі адкрыты 
              зварот прэзыдэнту, прэм'ер-міністру і міністру замежных справаў 
              Украіны з патрабаваньнем адэкватнай рэакцыі на дзеяньні афіцыйнага 
              Менску.  
            Грамадзкія актывісты заклікаюць прэзыдэнта і ўрад Украіны далучыцца 
              да рашэньня Эўрапейскай камісіі і забараніць уезд ва Ўкраіну адыёзным 
              фігурам беларускага рэжыму, якія маюць непасрэднае дачыненьне да 
              грубага і сыстэматычнага парушэньня правоў чалавека.  
            У прыватнасьці, яны патрабуюць абвясьціць ва Ўкраіне пэрсонамі 
              нон-грата кіраўніка перадвыбарчага штабу Лукашэнкі Віктара Шэймана, 
              былога міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Сівакова, цяперашняга 
              міністра ўнутраных спраў Уладзімера Навумава і кіраўніка спэцыяльнага 
              аддзелу хуткага рэагаваньня Дзьмітрыя Паўлічэнку. 
              
            Павло Зуб'юк 
              Радыё Свабода 
               
             |