|   12 сакавіка ў Варшаве адбудзецца вялікі адкрыты 
              канцэрт салідарнасьці з Беларусьсю. На канцэрце разам з польскімі 
              гуртамі выступіць легендарны беларускі рок-гурт «N.R.M.». Імпрэза 
              адбудзецца на цэнтральным пляцы Новага месца ў Варшаве. Пачатак 
              — а 17-й гадзіне. 
            16 лютага ў Варшаве канцэрт салідарнасьці з рэпрэсаванымі беларусамі 
              і тымі, хто змагаецца за дэмакратыю ў Беларусі правялі польскі рок-гурт 
              «Big CyC» і беларускі «Нейра Дзюбель». Беларускі рок-гурт «Крама» 
              даў вялікі канцэрт у клубе «Hades» у Любліне, а вакалістка «Indiga» 
              Руся ў Кракаве разам зь мясцовымі актывістамі правяла перад канцэртам 
              акцыю на вуліцы: раздавалі ўлёткі з інфармацыяй пра Беларусь і запальвалі 
              сьвечкі.  
              
            Хартия-97 
             
                
             |