|   Заснаваны ў Вашынгтоне Нацыянальны дэмакратычны 
              інстытут абнародваў заяву пра сытуацыю ў Беларусі. 
             Як заявіла старшыня рады дырэктараў інстытуту, былая Дзяржсакратарка 
              ЗША Мадлен Олбрайт,«Нацыянальны дэмакратычны інстытут асуджае спробу 
              беларускіх уладаў адмовіць сваім грамадзянам у рэалізацыі іх фундамэнтальнага 
              права — праводзіць мірнае назіраньне за выбарамі прэзыдэнта 19 сакавіка». 
             
            «Мы абураныя нядаўнімі арыштамі грамадзкіх актывістаў і абвінавачаньнямі 
              на адрас арганізацыі «Партнэрства», якае зацікаўленая толькі ў тым, 
              каб спрыяць працэсу арганізацыі дэмакратычных выбараў і праводзіць 
              мірнае назіраньне за ім,» — гаворыцца ў заяве.  
            Нацыянальны дэмакратычны інстытут заклікае ўрад Беларусі неадкладна 
              вызваліць арыштаваных і даць ім магчымасьць бесперашкодна працягнуць 
              сваю законную дзейнасьць у справе назіраньня за выбарамі.  
            Як заявіла Мадлен Олбрайт, «ураду Беларусі ня варта чакаць павагі 
              з боку міжнароднай супольнасьці, калі ён не зьбіраецца паважаць 
              міжнародныя нормы». 
              
            Радыё Свабода 
             
             
             |