|   Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш у сваім звароце з нагоды 
              Міжнароднага Жаночага дня асаблівую ўвагу зьвярнуў на лёс жанчын, 
              каму выпала жыць у несвабодных краінах. Ён адзначыў, у прыватнасьці, 
              што жанчыны ў Аўганістане, поўнасьцю прыніжаныя ў часы кіраваньня 
              талібаў, «пачынаюць дыхаць цудоўнай атмасфэрай свабоднага грамадзтва». 
              Буш адзначыў, што жанчыны ў шэрагу краінаў, Іране, Паўночнай Карэі 
              і Бірме, яшчэ змагаюцца за свае правы. Прэзыдэнт згадаў таксама 
              пра сустрэчу ў Вашынгтоне з дзьвюма беларускімі жанчынамі, жонкамі 
              зьніклых — Ірынай Красоўскай і Сьвятланай Завадзкай. 
             (Буш: ) «Днямі я прывітаў дзьвюх жанчын зь Беларусі, якія занепакоеныя 
              рэпрэсіўным характарам беларускага рэжыму. Мы падтрымліваем жанчын 
              у Беларусі, якія абараняюць чалавечыя правы напярэдадні выбараў». 
             
            Нагадаем, што Буш прыняў Ірыну Красоўскую і Сьвятлану Завадзкую 
              27 лютага ў Белым Доме. Прэзыдэнт ЗША цікавіўся іхным асабістым 
              жыцьцём, пытаўся пра палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі і цікавіўся 
              прэзыдэнцкімі выбарамі. Паводле Ірыны Красоўскай, сустрэча з амэрыканскім 
              прэзыдэнтам, гэта знак падтрымкі дэмакратычных сілаў ў Беларусі 
              з боку ЗША.  
            (Красоўская: ) «Гэта вялікая падзея для нас асабіста і для ўсёй 
              нашай краіны, таму што мы адчуваем вялікую падтрымку з боку ЗША 
              ўсім людзям у Беларусі, якія змагаюцца за дэмакратыю».  
            Такую ж думку выказаў пасьля сустрэчы прадстаўнік Белага Дому Скот 
              Маклэлан: «Прэзыдэнт хоча падкрэсьліць сваю асабістую падтрымку 
              іхным высілкам дамагчыся правасудзьдзя ў справах зьніклых, гэтак 
              сама, як і высілкам тых, хто імкнецца вярнуць свабоду ў Беларусь». 
               
             
              
            Радыё Свабода 
              
            На фото: Ирина Красовская и Светлана Завадская на 
              встрече с президентом США Джорджем Бушем, Белый дом, Вашингтон, 
              США, 27 апреля 
             
             
             |